что такое займенник на беларускай мове

Что такое займенник на беларускай мове

§ 10. Да ўжывання займеннікаў

Як вядома, займеннікі сярод іншых паўназначных слоў займаюць асобнае месца: яны не маюць сталага лексічнага значэння, бо не называюць прадметаў, прымет, колькасці, а толькі ўказваюць на іх, выступаюць іх «намеснікамі». Таму без больш шырокага кантэксту незразумела, пра каго ідзе гаворка ў такім, напрыклад, сказе з рамана I. Мележа «Людзі на балоце»: «Яго, як п’янага, час ад часу вадзіла ў бакі». Значэнне займенніка яго канкрэтызуецца папярэднім тэкстам: «Васіль вывеў каня за вароты. І к прыгуменню, і асабліва ў поле Гуз плёўся неахвотна, яму яўна не падабалася, што выцягнулі з цяпла такой ранню, гоняць у цемры, пад дажджом».

Абагульнена-адцягненае значэнне, уласцівае ўсім займеннікам, асабліва яскрава выяўляецца ў займенніках 3-й асобы (ён, яна, яно, яны). Хоць яны і называюцца асабовымі, але могуць указваць як на асобу чалавека, так і на любы іншы назоўнік — адушаўлёны і неадушаўлёны, канкрэтны і абстрактны: 1) Дзед Талаш сказаць павінен слова. Грамацей ён – як і ўсе дзяды калісьці. Напісалі для яго прамову і паставілі суфлёра за кулісы (П. Панчанка); 2) Конік з выгляду – дарма, ды цягнуў ён слаба (К. Крапіва); 3) Бяры, Антось, ты човен гэты: рассохся трохі ён за лета (Я. Колас); 4) На карце ён – Бягомль, а людзі звалі Бегамлем: сяліліся ў глухіх лясах халопы беглыя, бо беглі ад прыгону, ад паноў, ад царскіх устаноў і пастаноў (П. Панчанка); 5) Гераізм, як вядома, паважаецца на кожнай вайне, у нас жа ён стаў ці не адзіным рэальным сродкам перамогі, прадметам клопату з боку паліторганаў, на прапагандзе якога будавалася ўся іх работа (В. Быкаў).

Займеннікі, кажучы словамі А. Рэфармацкага, як «запасныя ігракі» ў футболе ці дублёры ў тэатры, выходзяць на поле або на сцэну, калі трэба «вызваліць ад гульні» паўназначнае слова. Выступаючы са зменлівым канкрэтным значэннем у розных кантэкстах, выконваючы выключна важную функцыю ў маўленні, займеннікі — самы малалікі сярод паўназначных слоў лексіка-граматычны разрад (іх усяго 76) [79, с. 61] — па частаце ўжывання значна перасягаюць амаль усе іншыя часціны мовы, саступаючы толькі назоўнікам і дзеясловам. Як засведчана ў «Частотным слоўніку беларускай мовы» (Мінск, 1976) Н. Мажэйкі і А. Супруна, першае месца сярод найбольш ужывальных слоў належыць займенніку ён. У ліку іншых самых высокачастотных дваццаці слоў ёсць і такія 7 займеннікаў: я, ты, гэты, увесь, той, свой, які.

Паколькі займеннікі не маюць сталага лексічнага значэння, пры іх ужыванні (асабліва займенніка ён у яго родавых і лікавых формах) трэба захоўваць правіла: займеннік звычайна паказвае на бліжэйшы да яго (папярэдні) назоўнік таго самага роду і ліку; напрыклад: «Дзіма паклаў руку пад матчыну галаву, прыўзняў яе, падлажыў пад плечы падушку» (А. Якімовіч).

Пры парушэнні гэтага правіла ўзнікаюць двухсэнсавасць, незразумеласць, а то і кур’ёз. Часам гэта ілюструюць такім прыкладам: «Калі пачалася навальніца, бабулька схавала галаву пад падушку і трымала яе да тае пары, пакуль яна не кончылася». У газеце «Літаратура і мастацтва» пад загалоўкам «Звышчалавек» прыводзіўся ўрывак з ліста ў рэдакцыю: «Бычкоў так кормяць даглядчыкі, каб да восені кожны з іх дасягнуў 300 кілаграмаў»; пад загалоўкам «Раскідаюць мужчын»: «Угнаенні на поле дастаўляюць мужчыны, дзе жанчыны адразу ж іх раскідваюць віламі». Яшчэ прыклады з рубрыкі «Пяро нарыпела» ў часопісе «Вожык»: 1) з дакладной запіскі кладаўшчыка: «Калі гаварыць шчыра, дык за лубін адказвае аграном, бо ён яшчэ з восені ляжыць пад брызентам і пакрыўся цвіллю»; 2) з тлумачальнай запіскі: «8-га снежня, калі прыйшоў дамоў, ёдам змазаў рану кату. 10-га я хадзіў да доктара, бо ён укусіў мяне за палец».

Падобныя памылкі на парушэнне лагічнай сувязі паміж займеннікам і назоўнікам, калі прыходзіцца задумвацца над тым, хто ж такі ён ці яна, сустракаюцца і ў мастацкіх, а таксама навуковых і публіцыстычных тэкстах. К. Крапіва ў адным з артыкулаў прыводзіць сказ з аповесці Т. Хадкевіча «Рэха ў гарах»: «Яна адчула, як кожная часцінка яе істоты напружылася, гатовая да ўсяго, што выпадзе на яе долю» — і слушна ставіць пытанне: «На чыю долю: жанчыны ці часцінкі?»

М. Зарэцкі піша, што ў рамане Б. Мікуліча «Дужасць» «часам нядбайныя адносіны да пабудовы сказа выліваюцца ў вельмі прыкрую недакладнасць і нават кур’ёзы», ілюструе гэта такім прыкладам:

Пахаванне навяло яго на журбу, і раптам дужа захацелася пагаварыць з бацькамі, выслухаць матчыны скаргі і злыя парадоксы бацькавы. — як-ніяк: свае яны, родныя.

Далей М. Зарэцкі піша: «Хто тут свае яны, родныя? – бацькі ці парадоксы – цяжка азначыць» [32, с. 372].

Я. Колас, прачытаўшы першы том эпапеі М. Лынькова, на­стойліва paiў аўтару перапісаць «некаторыя мясціны рамана нанава. Напрыклад: Старэйшы сын быў старшынёй калгаса, дачка, якая вучылася ў горадзе, выйшла замуж i абзавялася сваёй сям’ёй. Мужык яе (каго? сям’і? i чаму мужык, а не муж?), вайсковец, быў слаўным чалавекам, любіў сям’ю, паважаў ix (каго?), i яны (хто?) заўсёды былі вельмі ўсцешаны, калі Стася, дачка, з мужам i дзіцем прыязджалі часам летам да ix у госці, ці, як яны казалi, на дачу. Пісьменнік захапіўся займеннікамі, перагрузіў iмi сказ i зблытаў чытача, якому вeльмi цяжка здагадацца, што «яны» — гэта бацькі героя»[1].

Адрэзак тэксту, унутры якога фармальна дапускаюцца два чытанні, называюць «мяжой двухсэнсавасці». Гэта знайшло адлюстраванне ў рамане А. Асіпенкі «Непрыкаяны маладзік», дзе ва ўстаўной канструкцыі паказана рэакцыя гераіні на двухсэнсавы займеннік ён: «– Дык вы, мусіць, і ёсць Кацярына Кірылаўна Леўчанка? — Так. — Мірон Аўдзеевіч прасіў прабачэння. Ён у віварыі. У нас, ведаеце, такое гора: памёр Шарык, і Мірон Аўдзеевіч прысутнічае пры ўскрыцці. Але ён (Кацярына Кірылаўна міжволі ўсміхнулася: хто ён? Мірон Аўдзеевіч ці Шарык?) распарадзіўся і прасіў завесці вас да Фёдара Сцяпанавіча».Параўн. яшчэ і такія прыклады, дзе на «мяжы двухсэнсавасці» знарок, каб стварыць камічнае ўражанне, аўтар змяшчае ўстаўную канструкцыю: 1) Калі жонка прынесла на другое талерку смажанай бульбы, Круковіч, глянуўшы на яе (не на бульбу, а на жонку) цераз плячо, спытаўся: — Дзе ж твае калдуны? Ты ж учора хвалілася, што калдуны будуць (К. Крапіва); 2) Пра альтанку ходзяць розныя байкі. Нібыта пахаваны пад ёю ўлюбёны панаў сабака і нават партрэт ягоны (сабакі, а не пана) выкарбаваны на муры (У. Караткевіч).

У многіх выпадках «мяжа двухсэнсавасці» не знікае, а ўзаемаадносіны паміж займеннікам і назоўнікам не праясняюцца і пасля паўторнага чытання; сказ ці ўрывак так і застаецца неразгаданым рэбусам: «Растлумачце сэнс выразу “прамое і пераноснае значэнне слова” і складзіце з ім сказ».

Займеннік 3-й асобы, калі ён ужываецца не з прыналежным, а з асабовым значэннем, можа выступаць «дублёрам» толькі назоўніка. Таму нельга прызнаць лагічна і граматычна правільнымі сказы, у якіх пасля прыметніка, утворанага ад уласнага назоўніка, ідзе асабовы займеннік як «намеснік» гэтага назоўніка: 1) У Алесінай душы тлела нейкае шкадаванне, што на свеце ёсць шчасце, дабро. І ёй хацелася гэткага шчасця, але ведала, што свет перавярнуўся для яе – і яго не будзе. Як ап’янелая, яна пачынала гаварыць пацеры (В. Адамчык); 2) Хлопцы з Дзеткавай каманды адразу ўзгарэліся, каб неадкладна ўключыцца ў бой. Кінуліся ўсе да яго. Дзетка нічога не адказаў, уважліва азіраючы з-за куста месца бойкі (М. Лынькоў).

А вось урывак з памянёнага вышэй рамана «Дужасць» Б. Мікуліча: «Спалоханая кабета мятнулася ў сенцы. Клубком пад Краўчанкавы ногі кінуўся сабака, адпіхнуў яго кароткім «пайшоў», увайшоў у хату». Як піша М. Зарэцкі [32, с. 372], «выходзячы з логікі гэтага сказа, трэба заключыць, што гэта не Краўчанка «адпіхнуў сабаку», а сабака «адпіхнуў» яго кароткім «пайшоў» і ўвайшоў у хату».

Зразумела, правіла наконт ужывання займеннікаў 3-й асобы нельга абсалютызаваць. Часам паміж назоўнікам і яго «намеснікам»-займеннікам можа стаяць яшчэ адзін назоўнік, але гэта не пагражае незразумеласцю і не стварае двухсэнсавасці: «Чарняхоўскі вярнуўся за стол, з нецярплівасцю перацяў нажом прошвачку на канверце, акуратна разрэзаў край пакета. Прадчуванне не ашукала яго: пакет быў надзвычай важны» (I. Мележ). Як у гэтым, так і ў многіх іншых выпадках сувязь займенніка з назоўнікам вызначаецца не парадкам слоў, а сэнсам. Іншы раз аўтар засяроджвае ўвагу чытача на асноўным, а то і адзіным аб’екце размовы, і тады займеннік ён набывае ўстойлівую адназначнасць. У артыкуле Я. Коласа «Янка Купала і яго паэзія» больш як 40 разоў выкарыстоўваецца займеннік ён з адзіным значэннем ‘Янка Купала’.

Калі перад займеннікам аказваецца два ці тры назоўнікі і няма яснасці, на які з іх паказвае займеннік, няпэўнасць можа быць ліквідавана ўстаўкай адпаведнага назоўніка ці яго сіноніма пасля слова ён. Часцей за ўсё такая неабходнасць узнікае, калі займеннік паказвае не на бліжэйшы, а на далёкі назоўнік: «Непрыемна толькі, што холадна. Але ж Дзіму гэта не ўпершыню. Маці кажа — вінавата вайна. Вось скончыцца яна, вернецца бацька, тады ўсё будзе добра. Тады ўжо яму, Дзіму, справяць і новае зімовае паліто, і валёнкі, і шапку цёплую ў дадатак» (А. Якімовіч. Новы год). Пры аналізе апавядання М. Лынькова «Андрэй Лятун» неабходна спыніцца на такім урыўку: «А прызнацца, добрая дзяўчына была ў яго — слесара Рыгора дачка. Не дзяўчына — любасць адна. Асабліва ж каса па калені, а вочы, як агні на далёкай лініі, клічуць цябе, вабяць — пад’едзь бліжэй, падыдзі, падзівіся. І калі думаў я пра іх, пра Петруся, значыцца, і пра яго каханку, дык ведаеце — ног не чуў пад сабой. » Урывак вымагае лінгвістычнага эксперымента. Ставяцца пытанні: ці можна апусціць словы, якія ўдакладняюць займеннік іх («пра Петруся, значыцца, і пра яго каханку»), і што атрымаецца, калі іх апусціць? Параўн. таксама ў апавяданні З. Бядулі «У шалашы»: «Коля мерае цень сваім вакамерам, і каб ён, хлопчык, стаў цяпер босымі нагамі на зубчастыя вяршаліны лесу, дык гарэзлівым ільняным чубам упіраўся б у самае сонца. »

Бывае, што выкарыстаны персанажам займеннік 3-й асобы патрабуе аўтарскай «расшыфроўкі». Найчасцей гэта займеннік яны, які часам служыць для абазначэння чужых, варожых персанажу людзей у іх сукупнасці. У паэме Я. Коласа «Новая зямля» (раздзел «Дзядзька ў Вільні») ужыты ў няўласна-простай мове займеннік іх з абагульненым значэннем канкрэтызуецца затым аўтарам:

Стаіць наш дзядзька ў задуменні,

Не смее ўзняцца на ступені:

Баіцца ён мужычым ботам,

Прапахлым дзёгцем, здорам, потам,

Там наслядзіць або напляміць,

Лепш іх не знаць, няхай іх цяміць!

Ступі не так, падымуць сварку

Ды на барыш дадуць па карку.

І гэта «іх», як здань ліхая,

Спакой ад дзядзькі адганяе;

«Іх» — нешта злое, цемень-сіла,

Што душу дзядзькаву муціла;

«Іх» — гэта тое, што варожа

І ў рог барані сагнуць можа.

На адносна сталы кантэкстуальны сэнс займенніка ў мастацкім творы могуць паказваць узаемаадносіны паміж персанажамі. Такі займеннік выдзяляецца ў тэксце графічна — курсівам ці тлустым шрыфтам. І гэта дапамагае чытачу ўспрымаць займеннік толькі адназначна. Напрыклад, у аповесці В. Быкава «Воўчая зграя» неаднаразова сустракаецца графічна выдзелены займеннік ён. Маецца на ўвазе той, пра каго ўвесь час думае Ляўчук, каго, зусім маленькага, ён некалі выратаваў ад смерці і да каго цяпер, праз трыццаць гадоў, прыехаў: «Часам Ляўчук увачавідкі бачыў яго высокую постаць са спакойным неспяшлівым поглядам разумных вачэй. Ён не любіў нахмураных і маўклівых людзей, хоць сам не дужа быў гаваркі, ну але гэта сам. Ён жа павінен быць ва ўсіх адносінах лепшы. Так, ён дачакаўся столькі гадоў чаканага свайго спаткання. Ён — там!» I. Шамякін у «Трывожным шчасці» таксама звяртаецца да графічнага выдзялення займенніка, калі гаворыць аб Пятровых вершах пра каханую — «простых, наіўных, але шчырых, бо ўсе яны прысвячаліся ёй». І яшчэ: «Пятро ляжаў на спіне і глядзеў у бяздонны блакіт яснага жнівеньскага неба. Ён думаў пра яе».

Выдзелены ў тэксце займеннік не проста выступае замест назвы пэўнай асобы. Гэта і дадатковы стылістычны, экспрэсіўны сродак, які паказвае на сталы прадмет думак персанажа. Экспрэсія можа быць не толькі станоўчай, як у папярэдніх прыкладах, але і адмоўнай. І тады дадатковае адценне займенніка ён ужо не ‘блізкі’, ‘любімы’, а ‘чужы’, ‘варожы’. Напрыклад, у рамане I. Шамякіна «Атланты і карыятыды»: «Гэты маленькі церамок я будаваў для іх. Ты разумееш, Барон, для каго. Але, для двух чалавек, самых блізкіх мне тады. Для Веты і для яе. Чорт вазьмі! Ты бачыш, Барон, да чаго дайшло? Мне не хочацца называць яе імя, якое я тысячу разоў шаптаў з пяшчотай і замілаваннем». Пра напружаныя, нацягненыя адносіны ў сям’і Тварыцкіх (К. Чорны. Трэцяе пакаленне) сведчыць і тое, што Зося для Міхала ўжо не жонка, не Зося, а яна: «У гумне ён выцягнуў з-пад сена грошы, запакаваў у скрынку, шчыльна накрыў зверху дошкай і хацеў забіць, але баяўся стуку. Усё прыслухоўваўся, ці не ідзе «яна».

Адсутнасць у займеннікаў сталага лексічнага значэння і магчымасць іх дваякага разумення не толькі спараджае недакладнасці, але і служыць крыніцай для стварэння разнастайных стылістычных эфектаў. Мастакі слова нярэдка выкарыстоўваюць гэтыя спрыяльныя «прыродныя» ўмовы займенніка. Адзін з пашыраных творчых прыёмаў — сутыкненне двух значэнняў займенніка, заснаванае на непаразуменні паміж суразмоўнікамі.

Гэтым прыёмам ствараецца дасціпная камічная сцэна ў п’есе К. Крапівы «Брама неўміручасці», у эпізодзе, дзе гаворыцца, як прэтэндэнты на «вечны заслужаны адпачынак», не дабіўшыся неўміручасці ад Барыса Пятровіча Дабрыяна і раззлаваўшыся на яго, хочуць выведаць што-нішто ў Наташы, якая даглядае знакамітага пацука, што пражыў ужо чатыры пацучыныя вякі. Адны пытаюцца пра Барыса Пятровіча, другія — пра пацука, апраўдана вынікае займеннік ён, і атрымліваецца смешная сітуацыя:

К а р а ў к і н. Дык што? Можа, вы тут працуеце?

Н а т а ш а. Працую.

Д а ж ы в а л а ў. З гэтым кракадзілам?

К а р а ў к і н. З Барысам Пятровічам?

Н а т а ш а. Я яму памагаю.

З а с т р а м і л а в а. Значыць, неўміручая.

Н а т а ш а. Такая ж, як і вы.

К а р а ў к і н. Дык вы, можа, і да гэтага знакамітага пацука маеце доступ?

Н а т а ш а. Я яго даглядаю.

Т о р г а л а. І прэпараты розныя ўводзіце яму?

Н а т а ш а. Гэта ён сам.

К а р а ў к і н. Пацук?

Н а т а ш а. Барыс Пятровіч.

На двухсэнсавым разуменні займенніка яны будуецца камізм і ў эпізодзе з п’есы К. Крапівы «Хто смяецца апошнім». Зёлкін хоча выпытаць у цёці Каці «сакрэты» і, падміргваючы, выказвае здагадку, «ці не ўтрэскалася» Вера ў Чарнавуса. Цёця Каця раіць: «Вы лепш глядзіце, каб ваша жонка не ўтрэскалася». Зёлкін абураецца: «Вы, можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. І я прашу вас плётак не распускаць!» А пасля:

З ё л к і н. А пра што яны гаварылі?

Ц ё ц я К а ц я. Што ж я ведаю? Машына толькі мігнулася.

З ё л к і н. Ды я не пра тое. Вера з Чарнавусам што гаварылі?

Драматычная сітуацыя ў апавяданні Я. Маўра «Сям’я» засноўваецца на дваякім разуменні займенніка яны: гаспадар мае на ўвазе немцаў-акупантаў, а госць — дзяцей.

Непаразуменне паміж суразмоўнікамі можа быць і ўяўным, калі адзін з іх з іранічнай мэтай пытаецца ў другога, які сэнс той укладваў у займеннік. Такім прыёмам у трылогіі «На ростанях» Я. Колас падкрэслівае дасціпнасць Лабановіча і яго насмешлівыя адносіны да пісара Дулебы — шчырага прыхільніка царскіх парадкаў:

— У інтарэсах самога начальства клапаціцца аб народзе, каб яму жылося добра.

— Каму каб жылося добра? — смяецца Лабановіч. — Народу ці начальству?

— А я думаў, каб начальству добра жылося, бо ты трохі няясна выказаў сваю думку. Ну, але ва ўсякім разе вельмі дзякую табе, бо ты аднавіў у маёй памяці гэтую мудрасць, якою кармілі нас у семінарыі на працягу чатырох гадоў.

Другі прыём — двухпланавая рэалізацыя займенніка. Гэта назіраецца ў размове, калі абодва суразмоўнікі знарок напаўняюць той самы займеннік розным сэнсам, добра разумеючы адзін аднаго. Вось урывак з эпапеі М. Лынькова «Векапомныя дні» (гутарка паміж урачом Арцёмам Ісакавічам і вартаўніком бальніцы ідзе пасля таго, як савецкія самалёты разбамбілі чыгуначную станцыю, акупіраваную фашыстамі):

— А ім-то работкі хапіла!

— Што хапіла, то хапіла, Арцём Ісакавіч. Але ж ім яшчэ болей. Ім цяпер работкі, няйначай, як на цэлы тыдзень. Папацеюць. Бачыце, як шугае!

Маўчалі. І абодва ведалі, аб кім гаворка, хоць і гаварылася намёкамі. Слова «ім» набывала то адно, то другое значэнне.

Пашырэнне атрымаў і такі прыём, як наўмыснае стварэнне двухсэнсавасці і яе ліквідацыя ўстаўкай. Прыём грунтуецца на знарочыстым парушэнні правіла аб ужыванні займеннікаў, якія адназначна выступаюць намеснікамі толькі бліжэйшага папярэдняга назоўніка. Займеннік, апынуўшыся пасля двух назоўнікаў, паказвае не на бліжэйшы, а на далёкі назоўнік, і аўтар устаўкай абодвух назоўнікаў адмаўляе сувязь аднаго з іх з займеннікам. Карыстаючыся гэтым прыёмам, Я. Купала дасягае камічнага эфекту ў п’есе «Прымакі» — у рэпліцы Максіма: «Як сказала яна «дурнем», ну дык, мае міленькія, хто ж гэта вытрымае. Усхапіўся я, самдзеле, з ложка, адшпіліў дзягу і ўжо думаю сабе. А яна — тут успамінаючы, не дзяга, а мая жонка — вазьмі ды схапі мешалку. Ох, мае міленькія! Сам люцыпар, відаць, выдумаў гэтыя мешалкі, як падсоўваў нябожчыцы Еве яблыкі ў раі. Бо дайце ж рады! Паліў я гэта яе — значыцца мешалку, а не Еву — колькі раз, на дробныя кусочкі сек, і ўсё роўна: як прыйдзе што да чаго, дык – на табе, і ёсць!»

Двухпланавасць, хоць i параўнальна рэдка, можна назіраць i пры выкарыстанні займенніка 2-й асобы (ты), які можа набываць абагульнена-асабовае значэнне ‘кожны, усякі, хто акажацца ў падобнай сітуацыі’. Параўн. прыклады, дзе склонавыя формы цябе, табе адным з суразмоўнікаў успрымаюцца як непасрэдны да яго самога зварот, а не як абагульненае абазначэнне чалавека наогул: 1) [Генка:] Таварышы, ёсць выхад. Вернемся да канібалізму. Так мы зразу забіваем двух зайцоў: вырашаем праблему харчавання i рэгулюем рост насельніцтва. [Наташа:] Якая ж гэта неўміручасць, калі цябе зжаруць? [Генка:] Чаму мяне! Таго, хто смачнейшы. [Кудрыцкая:] Вы — цынік, малады чалавек. Нават жартаваць так i то непрыстойна (К. Крапіва. Брама неўмаручасці); 2) [Размова па тэлефоне:] Ім добра гаварыць, таварыш Варонін, калі ў ix станцыя пад бокам! Хто бліжэй да мicкi, той i чэрпае. А табе. Што? Ды хто з вамі тыкаецца! Гэта я сам сабе. (Я. Брыль. Апошняя сустрэча).

[1] Колас Я. Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. – Мінск, 1957. – С. 312-313.

Источник

Урок по белорусскому языку Тэма» Займеннік як часціна мовы»

что такое займенник на беларускай мове. Смотреть фото что такое займенник на беларускай мове. Смотреть картинку что такое займенник на беларускай мове. Картинка про что такое займенник на беларускай мове. Фото что такое займенник на беларускай мове

Урок № 2

Тэма: Займеннік як часціна мовы.
Яго граматычныя прыметы. Сэнсава-стылістычная,
сінтаксічная і тэкстаўтваральная роля

— пазнаёміць вучняў з займеннікам як часцінай мовы, яго граматычнымі і сінтаксічнымі прыметамі; вызначыць сэнсава-стылістычную і тэкстаўтваральную ролю займеннікаў; пазнаёміць вучняў з разрадамі займеннікаў.

— развіваць вусную і пісьмовую мову вучняў;

— выхоўваць патрыятычныя пачуцці: павагу да свайго народа і яго мовы, любоў да роднай зямлі.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: запісы на дошцы, карткі з заданнямі, табліца “Разрады займеннікаў”, дыдактычны матэрыял для індывідуальных заданняў

Маю некалькі ў мове нагрузак патрэбных:

Замяняю назоўнік, прыметнік, лічэбнік.

I .Арганізацыйны момант.

Добры дзень, дзеці. Сядайце.

II . Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Тэма сённяшняга ўрока: “Займеннік як часціна мовы”. Сёння на ўроку мы з вамі павінны засвоіць, што такое займеннік, якія яго марфалагічныя і сінтаксічныя прыметы, для чаго займеннік ужываецца ў мове, навучыцца знаходзіць займеннікі ў тэксце, а таксама карыстацца імі ў вуснай і пісьмовай мове.

III . Праверка дамашняга задання.

IV . Тлумачэнне новага матэрыялу.

— Звярніце ўвагу на тэкст, запісаны на дошцы.

Пявучая родная мова!

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.

Сколькі значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова!

— Растлумачце лексічнае значэнне слова нявызнаных (не спазнаных яшчэ, нераскрытых)

— Зробім вывад аб займенніку як часціне мовы (часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, не называючы іх).

— А вось як сам займеннік тлумачыць сваю сэнсава-стылістычную ролю ў сказе? (зачытваюць запіс на дошцы)

— Узнікае пытанне: а для чаго патрэбна такая замена? Каб адказаць на яго, звернемся да практыкавання 368. Прачытаем тэкст і вызначым яго тып (апавяданне).

— У чым недахоп гэтага тэкста? (часта ўжываюцца аднакаранёвыя словы).

— Каб пазбегнуць таўталогіі (яшчэ так называецца гэтая з’ява), заменім некаторыя назоўнікі займеннікамі яны, свае.

— Дык якую ролю выконвае займеннік у мове? (робіць мову мілагучнай)

— А цяпер паспрабуйце вызначыць:

1 варыянт – марфалагічныя прыметы займеннікаў (род, лік, склон – калі ёсць).

2 варыянт – сінтаксічную ролю ў сказе.

Робіцца вывад аб марфалагічных і сінтаксічных прыметах лічэбніка: усе лічэбнікі скланяюцца, некаторыя змяняюцца па родах і ліках; у сказе выступаюць у ролі дзейніка, (дапаўнення, азначэння).

V . Першаснае замацаване набытых ведаў.

Праца ў мікрагрупах (ПЗС) з частковым выбарам узроўню заданняў. Кожная мікрагрупа атрымлівае блок заданняў (4). У выніку абмену заданнямі ў чацвёрцы кожны вучань засвойвае ўвесь матэрыял (заданні ніжэй).

1. Што называецца займеннікам? (гл.§57, с. 175)

2. Знайдзі ў тэксце займеннікі і выпішы іх у пачатковай форме:

3. Карыстаючыся табліцай, вызначы разрад займеннікаў з задання № 2.

1. Займеннік называе канкрэтны прадмет, прымету, колькасць ці толькі ўказвае на іх? (гл. §57, с. 175)

2. Выпішы з тэкста займеннікі, абазнач у дужках, на што яны ўказваюць (прадмет, прымета ці колькасць).

Усе хваробы лечаць словы,

Падымаюць нам настрой.

Хай жа будзе наша мова

Лепш за лекарскі настой.

3. Вызначы сінтаксічную ролю займеннікаў.

1. Як змяняюцца займеннікі? (гл. § 57, с. 177)

2. Выпішы займеннікі з тэкста і вызначы склон

Ні славы, ні ўзнагароды.

Кожнаму ціха зайдзі ў душу

І застанься там назаўсёды.

3. Складзі словазлучэнні па схемах:

1. Замест якіх часцей за ўсе ўжываецца займеннік? (гл. §57 с. 176)

2. Выпішыце займеннікі з тэкста, у дужках укажы, замест якіх часцін мовы яны ўжыты.

Цябе не ўратуюць замовы

І ўсякія зёлкі, калі

Сваёй адцураешся мовы,

І маці, і роднай зямлі.

3. Выпішы з тэкста словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць займеннік.

VI . Фарміраванне ўменняў і навыкаў.

— Пераходзім да працы ў рэжыме дыялога. Пры выкананні задання вучні 1-га варыянта будуць з’яўляцца кансультантамі ў вучняў 2-га варыянта. Знайдзіце займеннікі ў тэксце, вызначце іх сінтаксічную ролю. Кансультанты выстаўляюць адзнакі (карткі з тэкстам і ніжэй).

Слова маці! Цябе перадам я сынам.

Ты – мой скарб дарагі,

За цябе, калі трэба, жыццё я аддам,

Толькі б песня не моўкла б матчына.

— Яшчэ адну цікавую функцыю можа выконваць займеннік у мове. Вызначым гэтую функцыю эксперыментальным шляхам (пойдзе да дошкі адзін вучань) (заданні ніжэй).

— Спішыце сказ. Вызначце яго граматычную аснову. Паспрабуйце вызначыць ролю выдзеленага займенніка ў сказе. Зрабіце вывад пра ролю займенніка ў мове (акрамя вядомай ўжо)

— Заданне творчага характару “Партрэт. Што я пра яго ведаю”. Абапіраючыся на партрэт, скласці невялікае вуснае паведамленне пра гэтага чалавека, ужываючы як мага больш займеннікаў (прыклад. тры партрэты: Е. Полацкая, Ф. Скарына, Я. Купала.)

— З астатнімі будзем займацца аднаўленнем тэкстаў. Вы павінны былі да ўрока паўтарыць вершы па беларускай літаратуры, вывучаныя на памяць. Два вучні ля дошкі аднаўляюць тэксты, астатнія – выпісваюць займеннікі, ставяць іх у пачатковай форме і, карыстаючыся табліцай, вызначаюць разрад (па варыянтах).

Надзейныя сябры і дружбакі,

А злым і травы колюцца ў бакі.

— Пра якія рысы характару беларусаў гаворыцца ў гэтых вершах? (любоў да зямлі, Радзімы, гасціннасць, уменне цаніць дружбу).

Слухаюцца заданні творчага характару “Партрэт”. Звяртаецца ўвага на наяўнасць займеннікаў (зварот да класа).

— Наступнае заданне называецца “Дыктант па памяці”. Я чытаю верш. Вы павінны сваімі словамі, але як мага бліжэй да тэксту перадаць яго, захоўваючы па магчымасці займеннікі.

І гонар свой – не трэба нам благога.

І звычай свой – па-людску жыць з людзьмі

Дабро сваё, не трэба нам чужога

І будзе ўсё. Бо працавіты мы.

Некалькі дыктантаў зачытваюцца, называюцца займеннікі.

— А пра якія рысы нацыянальнага характару беларусаў гаворыць Я. Геніюш? (чалавечнасць, працавітасць).

— Давайце цяпер зачытаем эпіграф да нашага урока (зачытваецца). Як вы думаеце, чаму беларусы могуць і павінны ганарыцца сваім імем? (бо беларусы спрадвеку лічыліся чыстымі, сумленнымі, працавітымі людзьмі; бо ў іх багатая гісторыя і культура; бо ў іх цудоўная мова).

VII. Падвядзенне вынікаў урока.

— Што такое займеннік?

— Якія яго марфалагічныя прыкметы?

— Якую сінтаксічную ролю выконвае ў сказе?

— Для чаго патрэбны займеннікі?

VIII . Інфармацыя пра дамашняе заданне.

1. Напісаць міні-сачыненне “З чаго пачынаецца Радзіма”.

2. Выканаць практыкаванне 370.

Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *